Пад клуб выкарыстана адно з памяшканняў былой фабрыкі "Днепр" па вуліцы Чырвонаармейскай. Клуб адкрываюць уладальнікі закрытай не так і даўно кавярні "Аронія" - там выйшла вялікая спрэчка з-за памяшкання, у выніку чаго, Аронія была вымушана сыйсці. І вось адна з самых папулярных забаўляльных установаў горада аднаўляецца пад назвай кавярня-клуб "КлубНіка". Адкрыццё кавярні запланавана на 21 гадзіну 27 мая, святочная праграма прадоўжыцца да 3 гадзін ночы, уваход будзе каштаваць 50.000. Адрас кавярні: Чырвонаармейская, д. 14-а
