Жадаючыя пагуляць у футбол прадстаўнікі райвыканкама дапускаюцца да гульняў на галоўным полі Гарадскога стадыёна Оршы. Ніхто не быў бы супраць гэтага, тым больш свае матчы чыноўнікі праводзілі не на ўсім полі, ім хапіла і аднаго ўчастку, але ёсць адно пытанне: чаму ў такім выпадку на полі не трэніруюцца юныя надзеі аршанскага футбола? Па інфармацыі нашага сайту, дзіцячыя і юнацкія каманды "Оршы" праводзяць свае трэніроўкі на полі каля школы № 5, на іншых палях і толькі зрэдку нейкі афіцыйны матч дазваляюць правесці на галоўным полі горада. Пры належным доглядзе за полем магчымае правядзенне матчаў штотыднёва, аднак відавочна, што чыноўнікам дазволена больш за юных спартоўцаў.
