Наш сайт раней ужо неаднаразова пісаў пра праблемы з дарогамі ў вёсцы Стаўры. Тым больш прыемна паведаміць, што па словах старэйшыны вёскі Ігара Грышанава, праблема зрушылася з месца. На днях у вёсцы Аршанская спецаўтабаза паклала новае асфальтавае пакрыццё. Пачаўся і рамонт дарогі, якая вядзе ў Стаўры ад Горацкай трасы.



