25-гадовая Аліна Ўладзіміраўна Карпава, якая ў канцы красавіка знікла ў Оршы, знайшлася. Жыхарка вёскі Калініна Менскага раёну 30-га красавіка правяла ў Оршы, а пасля гэтага родныя і блізкія страцілі з ёй сувязь. Баяліся, што ў дзяўчыны магчымая страта памяці. Да пошукаў прыступіў адмысловы пошукавы атрад "Ангел", які ў выніку праз тры тыдні знайшоў Аліну Карпаву. Яна жывая.
