Юнацкая каманда "Оршы", складзеная з футбалістаў 2000 года нараджэння, правяла чарговы паядынак чэмпіянату Беларусі ў 1-й лізе свайго ўзросту. Аршанцам супрацьстаяў гомельскі "Колас", які прайграў усе папярэднія 10 матчаў, ды яшчэ не забіў ніводнага голу. У матчы з аршанцамі "Колас" не толькі згуляў унічыю, але яшчэ і забіў цэлых тры мячы! Гульня скончылася нічыйным вынікам 3:3. "Орша" працягвае займаць перадапошні радок табліцы.
