Траса на Куцейне даўно з'яўляецца месцам правядзення спякотных аўтагонак і штогод прымае вельмі адказныя спаборніцтвы. Сёлета ў Оршы запланаваны 4 этап чэмпіянату і першынства Беларусі па аўтакросе. Спаборніцтвы пройдуць 25-26 чэрвеня. З 9:30 аўтагоншчыкі выйдуць на трасу і ўжо будуць вызначаць фіналістаў у сваіх класах. 25-га а 14:00 пройдзе ўрачыстае адкрыццё спаборніцтваў, а ўжо а 14:10 стартуюць фінальныя заезды ў дывізіёнах "Нацыянальны 2000" і "Д-1". На наступны дзень праграма стартуе а 10:30, адбудуцца фінальныя заезды ў класах "Д-1 Юніёр", "Д-2", "Баггі Д-3 "Спрынт".
