Традыцыйна пад свята было вылучанае месца ў цэнтры горада на Калегіумнай плошчы. Сваімі выступамі публіку парадавалі гурты "Питер Пен", арт-група "Вдохновение" і менскі ансамбль "Легенды Каўказа". Дыскатэкі і салюта ў гэты раз не было, зрэшты, нічога страшнага ў гэтым няма, тым больш круглая дата - 950 гадоў, будзе ў наступным, 2017 годзе. Госці свята маглі кідаць дроцікі ў паветраныя шарыкі, падцягвацца, лезці па рухомай лесвіцы, кідаць тэнісныя мячыкі ў бляшанкі, а таксама страляць у страйкбольным ціры. Быў арганізаваны продаж сувеніраў. Варта адзначыць добразычлівасць многіх арганізатараў атракцыёнаў і прадаўцоў. Сёлета свята вышла не настолькі шматлюдным, як звычайна. Мабыць, адной з асноўных прычын з'яўляецца спёка, якая апанавала Оршу ў апошнія дні.












