26-га чэрвеня ў 10-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд 1-й лігі "Орша" перамагла "Баранавічы" на чужым полі 1:0. Адзіны гол на 62-й хвіліне забіў нападнік "сіня-белых" Яўген Зямко. Вядомы баранавіцкі сайт intex-press.by па слядах матчу падрыхтаваў некалькі фотаздымкаў, якія перадаюць атмасферу і ход гульні. Дзякуючы перамозе на чужым полі аршанцы замацаваліся на 5-й пазіцыі ў турнірнай табліцы. "Баранавічы" ўпалі на 10-е месца.








