Аўтамабіль "Мэрсэдэс Спрынтэр" 1999 года выпуску, які належыў жыхару Оршы, загарэўся ў самым цэнтры Магілёва на вуліцы Ленінскай у ноч з 29 на 30 чэрвеня. У выніку пажару пашкоджаны маторны адсек, прыборная панэль, пярэдняе сядзенне, лакафарбавае пакрыццё, знішчана лабавое шкло. У час прыбыцця ратавальнікаў на месца аўтамабіль гарэў адкрытым полымем, паведамляе прэс-служба МНС.



