На скрыжаванні сутыкнуліся два легкавых аўтамабілі Фольксваген Джэтта і Крайслер, за стырном якога сядзела жанчына. І калі ў Фольксвагена вельмі моцна разбіты ўвесь перад, то Крайслер амаль не пацярпеў - злёгку разбітая фара. Пакуль што ДАІ разбіраецца ў здарэнні і зрабіць канкрэтныя высновы пра тое, хто вінаваты немагчыма, але вядома, што ў аварыі не па сваёй волі паўдзельнічаў яшчэ і грузавы аўтамабіль Камаз - аднаму з кіроўцаў ён закрыў агляд дарогі, хаця сам не пацярпеў.

