Інфармацыя пра гэта з'явілася некалькі дзён таму ў сацыяльных сетках. Афіцыйнага падцверджання здарэння да гэтага часу не паступіла ні ад адной службы. Здарэнне адбылося 12-га жніўня. Аўтобус, які рухаўся па маршруце Орша-Стахоўка, не даязжаючы двух кіламетраў да вёскі Сяглава з'ехаў на збочыну і там перакуліўся. Пры гэтым у аўтобусе павылятала амаль усё шкло. Усе пасажыры атрымалі лёгкія траўмы - сінякі, ушыбы.
