У выходныя адбудзецца 12 тур чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе. 27-га жніўня "Прамень" з Гарадка прыме на сваім полі "Ніву" з Талачына, старт паядынку а 15:00. У нядзелю, 28-га жніўня "Сянно" будзе прымаць "Барань", старт гульні прызначаны на 14:00, а затым адбудзецца сустрэча віцебскага "Газавіка" з дубровенскім "Дняпром", пачатак гэтай гульні прызначаны на 14:00 гэтаксама."Бешанковічы", якія пакуль займаюць апошні радок табліцы, зваліўшыся на яго замест дубровенцаў, тур прапускаюць з-за няцотнай колькасці каманд у зоне "А".
