Пошукава-ратавальны атрад "Анёл" шукаў 13-гадовую Дзіяну Марозаву з вёскі Старамлыны Драгічынскага раёну Берасцейскай вобласці. У абедзенны час 28-га ліпеня яна сышла з дому і пасля гэтага яе ніхто не бачыў. Распачаліся пошукі зніклай дзяўчынкі. У выніку яна была знойдзена толькі праз месяц. Адшукалі Дзіяну ў Оршы, на іншым канцы Беларусі. Пошукава-ратавальны атрад адмовіўся ад каментароў адносна абставінаў знікнення, далейшых падзей, аб гэтым папрасілі родныя. Галоўнае, што Дзіяна знойдзена і жывая.
