На гэты раз ананімныя эколагі, якія некалькі разоў на месяц збіраюцца на невялікія акцыі прыборкі сабраліся ў раёне Чаромушак. Каля былой крамы № 43, якая стала месцам вечаровых збораў аматараў алкагольных напояў, некалькі маладзёнаў у суботу за кароткі час сабралі тры мяхі смецця - пераважна гэта былі бутэлькі і ўпакоўкі ад чыпсаў, семак ды г.д.
