Найстарэйшая футбольная каманда Оршы – “Лакаматыў”, якая існуе з 1939 года, стала чэмпіёнам Аршанскага раёну-2016. Чыгуначнікі ў 13 матчах першынства прайгралі толькі 1 матч і прапусцілі 9 галоў! А забілі 50! У выніку 36 пунктаў і чэмпіёнскі тытул. Такі ж самы паказчык мела і “Барань”, аднак бараньцы маюць горшую розніцу мячоў, таму яны задаволіліся толькі срэбрам. Бронзавыя медалі дасталіся “Маяку” з Высокага, які набраў 30 пунктаў.

