Паўднёвая частка гэтага завулка злучае вуліцу Гомельскую - якая ў сваю чаргу з'яўляецца працягам вуліцы Воз-Ан-Влен - і тую чатку Магілёўскай па якой ходзяць аўтобусы №2 і №3. Для многіх аўтааматараў гэта зручны шлях, каб скараціць сабе праезд з адной часткі мікрараёну да другой у аб'езд двух светлафораў па Магілёўскай. Але да гэтага году пакрыццё дарогі было гравійным. І, вось, некалькі дзён таму гэтую частку вуліцы, нарэшце, заасфальтаваныя. Асфальтаванне завулка звязана з будаўніцтвам тут дзіцячага садка, які быў доўгабудам, але летам гэтага года пачаў актыўна дабудоўвацца. Акрамя асфальту тут жа з'явілася і невялікая паркоўка, якіх у раёне адчуваецца ўсё большы недахоп.
