Крывавая трагедыя адбылася каля вёскі Стаўры Аршанскага раёна. Як нам стала вядома, здарэнне мела месца 28-га кастрычніка ў цёмны час сутак. Сям'я ехала на аўтамабілі "Жыгулі". Машына заглухла наўпрост на дарозе. Пасажыры выйшлі з яе і паспрабавалі адштурхнуць на збочыну, каб іх сінія "Жыгулі" не заміналі іншых удзельнікам дарожнага руху. Па сустрэчнай паласе рухаўся аўтамабіль "Мэрсэдэс", якім кіраваў 28-гадовы жыхар расейскага Санкт-Пецярбурга. Альбо кіроўца не заўважыў людзей на дарозе, альбо заўважыў занадта позна. Так ці іначай, "Мэрсэдэс" насмерць збіў 59-гадовую жанчыну. Іншыя пасажыры "Жыгулёў" — 37-гадовы мужчына і яшчэ адзін мужчына ў веку 59 гадоў дастаўленыя ў больніцу з траўмамі. Ніхто з пасажыраў "Мэрсэдэса", у тым ліку кіроўца, не пацярпелі.
