Пагаршэнне якасці дарог, снежная каша штодня спрычыняюцца да праблем на вуліцах Оршы. Nissan Primera пад кіраваннем жанчыны 1986 года нараджэння ўрэзаўся ў металічную сетку на вуліцы Паўднёвай, што ў раёне Ачысных. Кіроўца не справілася з кіраваннем на слізкай дарозе, а сетка ўратавала аўтамабіль ад з'езду ў Дняпро. На шчасце, жанчына ў парадку. А вось пярэдняя частка машыны разбіта, што можна ўбачыць на фотаздымках сайту abw.by.



