Беларуская спрынтарка, аршанка Аліна Талай у сваім фэйсбуку падзялілася фотаздымкамі ад Cuba Studio, што на замову кампаніі Velcom здымала рэкламны ролік пра хуткасны інтэрнэт. Аліна паведаміла, што прачынацца даводзілася а 4-й ранку і працаваць да канца сутак. І так два дні запар. Аліна з цеплынёй згадвае тую няпростую працу, адзначаючы, што была шчаслівай сустрэць такую каманду спецыялістаў на здымках рэкламы.







