І ў гэты раз гульня прынесла нямала сюрпрызаў. Спачатку былі ўзнагароджаныя піцай пераможцы папярэдніх конкурсаў, а ў самой гульні ўдзельнікаў чакаў капітанскі тур - капітаны самастойна, без дапамогі адказвалі на пытанні, а іх каманды давалі свой адказ. Потым правільныя адказы падсумоўваліся і ішлі ў залік. Калектыў "Вормс" святкаваў перамогу ў "Бітве розумаў" № 7. Каманда набрала 68 пунктаў і стала недасягальнай для супернікаў. "Звяз" лепей за ўсіх правёў бліц і заваяваў 2-е месца. "BY.Лён" з 65 пунктамі замкнуў тройку лепшых. У гульні ўдзельнічала 9 камандаў. Наступная "Бітва розумаў" адбудзецца 1 снежня.
