Паездка ў госці да лідэраў вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па міні-футболе скончылася для "Вітэна" няўдала. ВРЗ аказаўся мацней з лікам 9:5. Два галы ў складзе аршанцаў забіў Чарніенка, яшчэ па голе на рахунку Гусакова, Вяршыніна і Еўдакімава. Апошні забіў з пенальці. Гомельская каманда падганялася ў спартовым комплексе "Лакаматыў" паўтысячай сваіх прыхільнікаў і перамогай над "Вітэнам" узмацніла сваё становішча ўверсе табліцы. Аршанцы застаюцца на 6-м месцы ў чэмпіянаце, адставанне ад ВРЗ складае ўжо 14 пунктаў. Ад 3-й пазіцыі "Вітэн" адстае на 7 пунктаў.
