На аршанскім Замчышчы працягваюцца работы па рэканструкцыі пажарнай часткі, замест разбураных сценаў узводзяцца новыя - з белай цэглы. Рабочыя працуюць рэгулярна, побач з месцам заўсёды стаіць тэхніка. Зіма і, у прыватнасці, снег, ускладняюць задачу, аднак работы вядуцца. Рэканструкцыяй займаецца кампанія "КомГрупВлад". Скончыць работы плануецца да 31 кастрычніка 2017 года.


