Нагадаем, што поздняй восенню на вуліцы Міра ад пачатку маста праз Аршыцу да скрыжавання з вуліцай Пагранічнай праводзіўся рамонт дарогі. На гэтым участку вуліцы была толькі адна штучная няроўнасць (так званы "ляжачы паліцэйскі"), на пешаходным пераходзе побач з шапікам "Лазуріт". Гэта даволі небяспечны пераход. на ім нярэдка збівалі пешаходаў, але пасля рамонту дарогі няроўнасць не была адноўлена. Хаця знакі пра яе наяўнасць вісяць.

