Ад моцных маразоў, якія ўсталяваліся яшчэ перад праваслаўным Раством і працягваюцца па сёння, Дняпро выглядае незвычайна. Частка ракі замерзла, па-над вадой уецца пара, па незамерзлых пакуль участках ракі плаваюць прыгожыя белыя лебедзі, пра якіх наш сайт пісаў раней. Выхад на вуліцу ў такія моцныя маразы для многіх людзей справа, на якую ідуць неахвотна, але сапраўдным падарункам будзе такая прыродная з'ява, якую пры іншых умовах і не пабачыш. Атмасфера студзеня 2017 на Дняпры!




