"Арарат" на Лядовай арэне ў Оршы прайграў першы матч супернікам з гарадзенскага "Нёмана-2" з лікам 1:2 пасля овертайму. У другой сустрэчы таксама спатрэбілася гуляць дадатковы перыяд, у якім перамогу святкавалі ўжо армяне - 4:3. У другой сустрэчы дзве шайбы за "Арарат" закінуў адзін з лідэраў каманды форвард Роберт Карчоха. У турнірным становішчы на дадзены момант "Арарат" на 6-й пазіцыі.
