Каля 11-ці гадзін раніцы 25-га студзеня на мосце які праз Аршыцу злучае раён Усходняй і Цэнтар зноў утварыўся аўтамабільны затор. На гэты раз прычынай затору стала паломка аўтамабіля, які належыць "Аршанскаму хлебзаводу". Па словах відавочцаў, пад час руху грузавіка, у яго адарвалася кола. На шчасце, ніхто не пацярпеў, ды і акрамя самога кола ў аўтамабіля іншых паломак не ўтварылася. Але затор расцягнуўся да перакрыжавання з вуліцай Пушкіна.


