У сераду, 25-га студзеня каля 12:30 на скрыжаванні вуліцаў Леніна і Бялінскага здарылася аўтамабільная аварыя. Адзін з удзельнікаў - "Нісан" цёмнага колеру. Пацярпелых у аварыі, паводле нашых звестак, няма. Паколькі аварыя здарылася зусім непадалёк ДАІ, аўтамабільныя інспектары прыбылі на месца даволі хутка і пачалі разбіральніцтвы. Падрабязнасці дарожна-транспартнага здарэння стануць вядомымі крыху пазней.


