Ва ўсіх раёнах прыватнай забудовы ў асобныя сезоны пачынаюць бегаць так званыя "Сабачыя вяселлі". У стаі, якія бягуць за самкай, аб'ядноўваюцца не толькі бадзяжныя, але і хатнія жывёлы. Часцей за ўсё, стаі гэтыя не шкодзяць чалавеку, але тэарэтычную магчымасць нападу сабакаў на чалавека адмаўляць цалкам не магчыма. Ды, і, нават, самая мірная стая можа напужаць чалавека якому яна бяжыць на сустрач. Тым больш напужацца могуць дзеці. А на Заходняй гэтая праблема асабліва актуальная - усе мясцовыя дзеці ходзяць у 14-ую школу праз прыватны сектар. А вясенні сезон, калі "вяселлі" актывізуюцца хутка распачнецца. У сувязі з гэтым, адміністрацыя СШ №14 звярнулася да камунальнікаў з просьбай арганізаваць у раёне адлоў бадзяжных сабакаў. А гаспадароў хатніх жывёлаў просяць не выпускаць сваіх любімцаў на вуліцы адных. Калі магчымы такі адлоў ў адмыслова развешаных па раёне аб'явах, не паведамляецца.
