"Узлёт" у мінулыя выходныя двойчы саступіў менскаму РДУАРу-1 з аднолькавым лікам 1:3. У новым, 9-м туры аршанцы адправяцца на іншы край Беларусі,у Паставы, дзе сустрэнуцца з мясцовым "Атлантам". Матч у суботу, 11-га лютага, пачнецца а 18:00, а сустрэча ў нядзелю, 12-га лютага пачнецца а 10:30. Матчы з пастаўцамі набылі яшчэ большую важнасць, бо пасля дзвюх паразаў ад РДУАРа-1 аршанцы ўпалі на 4-ю пазіцыю ў турнірнай табліцы. Толькі перамогі вернуць наш клуб "да жыцця". На першай пазіцыі безальтэрнатыўна царуе менскі РДУАР-1.
