Пажар адбыўся каля 15-30 14 лютага на дарозе, якая злучае вуліцу Якубоўскага і паркоўку каля спорткомплекса. Аўтамабіль быў тут прыпаркаваны проста на дарозе. Для тушэння пажару давялося выклікаць ратавальнікаў МНС. Вагнём моцна пашкоджаны маторны адсек аўто, пры гэтым, гаспадара машыны на месцы не было. Яго давялося высвятляць праз базу дадзеных ДАІ.


