Ужо доўгі час жыхары Оршы і Аршанскага раёну ставілі свае подпісы за скасаванне Дэкрэту № 3, так званага падатку на дармаедаў. Было сабрана звыш 3 тысячаў подпісаў, а 20-га лютага прадстаўнікі прафсаюза РЭП з цэнтральнага аддзялення "Белпошты" ў Оршы даслалі заказнымі лістамі сабраныя падпісныя аркушы ў Адміністрацыю прэзідэнтка РБ, Палату прадстаўнікоў і Прэм'ер-міністру Андрэю Кабякову. Як адзначылі ў прафсаюзе РЭП у размове з orsha.eu, подпісы супраць падатку ставілі жыхары Оршы, Барані, Копысі, Талачына і многіх іншых населеных пунктаў.

