Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на пешаходным пераходзе ў раёне "Ўсходняя" ўвечары апошняга дня зімы. Аўтамабіль "Фольксваген Пола" наехаў на жанчыну. Збітая грамадзянка была дастаўлена на аўтамабілі "Хуткай дапамогі" ў бальніцу, паводле папярэдняй інфармацыі, вельмі сур'ёзных траўмаў у яе няма. Азначаны пераход у раёне "Ўсходняй", на жаль, рэгулярна прыносіць непрыемныя навіны. За апошні год у гэтым месцы здарылася некалькі наездаў на пешаходаў і аўтамабільных аварыяў.
