Каля Парка Герояў 4-га сакавіка адбылося свята Bonsticks - вялікія мяккія цацкі забаўлялі аматараў слодычаў, перш за ўсё дзяцей. На свята прыйшло шмат бацькоў і дзяцей, усяго каля 2 тысяч чалавек. Некаторыя ўжо былі "ўзброеныя" сабранай калекцыяй і хацеў яе папоўніць. Свята адбывалася каля крамы "Еўраопт", але варта адзначыць не лепшую арганізаванасць, некаторыя дзеці з бацькамі не маглі прабіцца бліжэй да каляровых герояў - Крола, Лупача, Злюдзіна і Жоўтапуза. Асобныя бацькі так імкнуліся наперад да герояў свята, што справакавалі невялікую цісканіну. Некаторыя бацькі па некалькі хвілін не маглі знайсці сваіх дзяцей. А затым на свята прыехалі супрацоўнікі міліцыі, якія 4-га сакавіка адначалі свой прафесійны дзень, і перадалі арганізатарам інфармацыю ад гарадскіх уладаў пра тое, што свята пара прыпыняць. Яно не было ўзгоднена з уладамі. У выніку людзей папрасілі разысціся. Тур "Бонсцікаў" па роднай Беларусі працягнецца, а потым арганізатары абяцаюць зноў прыехаць у Оршу, калі будзе атрымана згода на свята ад Аршанскага райвыканкама.







