Нападнік Сяргей Галоўчык (на фота злева), які раней выступаў за мазырскую "Славію", "Оршу" і "Смаргонь" перайшоў у склад "Ліды". "Чырвона-белыя" - адны з канкурэнтаў аршанцаў па першай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе. У складзе "Оршы" ў мінулым сезоне Галоўчык правёў 10 матчаў. Што датычыцца самой "Оршы", то "сіня-белыя" трэніруюцца ў родным горадзе, а 11-га сакавіка, верагодна, згуляюць таварыскі матч супраць "Гомеля". На праглядзе некалькі навічкоў, але клуб пакуль ніяк не афішуе іх прыезд. За міжсезонне "сіня-белыя" згубілі шэраг гульцоў, сярод якіх ключавыя футбалісты мінулага сезону брамнік Вячаслаў Камінскі і паўабаронца Максім Грачыха. А вось Уладзіслава Знака ўдалося захаваць, новы сезон ён правядзе зноў у родным горадзе.
