Галоўная гарадская рака працягвае падымацца - вясенні павадак не скончыўся. Тыдзень таму мы паведамлялі, што узровень вады ў Дняпры падняўся да ўзроўню 245 метраў вышэй нулявога паста і ўжо на наступны дзень - 9 сакавкіа - Днепр вырас адразу на 23 сантыметры. Праўда, з таго часу гэта быў самы вялікі рост за суткі за гэты тыдзень. Потым рост замарудзіўся, але і не спыніўся. Найбольш узровень вады павялічваўся ў выходныя 12-га сакавіка і ў панядзелак 13-га - на 10 і 12 сантыметраў адпаведна. А 15-га чысла рака падняўшыся яшчэ на 3 сантыметра дасягнула ўзроўню ў 3 метры вышэй за нулявы пост. Прагназаваць спыненне росту ўзроўня вады пакуль яшчэ рана.










