У чэмпіянаце Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лізе падыходзіць да заканчэння рэгулярны чэмпіянат. Аршанскі "Сяргееў В" напярэдадні ў спартовым комплексе "Лакаматыў" у Оршы прымаў віцебскі "Трыумф" - свайго прамога канкурэнта за месца ў тройцы лепшых клубаў кругавога чэмпіянату. І транспартнікам удалося зламіць супраціў гасцей і прабіцца на трэці радок табліцы! Аршанцы выйгралі матч з лікам 85:76 (19-21, 30-27, 18-14, 18-14), а самым выніковым у складзе чорна-аранжавых стаў Уладзіслаў Старавойтаў, які набраў за сустрэчу 21 бал, а таксама здзейсніў 16 падбораў. Такім чынам, у "Сяргеева В" 15 набраных пунктаў і 3-е месца ў табліцы.
