1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
12:00

+0

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

6 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

990 гПа

00:00

+3

6 м/с

989 гПа

Орша, Спорт

Склад "Оршы" на сезон

08.04.2017 08:24

2101 прагляд, 0 каментароў

Склад футбольнага клуба "Орша" на чэмпіянат Беларусі-2017.

8-га красавіка а 14:00 "Орша" правядзе стартавы матч чэмпіянату Беларусі ў Першай лізе супраць пінскага клуба "Хваля". Перад сезонам склад "Оршы" перацярпеў нямала зменаў. Таленавітыя Захар Волкаў і Аляксандр Кучараў, якія выступалі за "сіня-белых" у арэндзе, вярнуліся ў "Віцебск", але аршанцы ўзялі іншую тройку маладых гульцоў гэтага клуба. Цяпер за "Оршу" ў арэндзе будуць гуляць іншыя прадстаўнікі моладзевай каманды "Віцебска": брамнік Дзмітрый Харытонаў і абаронцы Кірыл Пячэнін і Ілля Варабьёў.

Адразу трое гульцоў прыйшлі ў наш клуб са "Слоніма", гэта абаронцы Яўген Мінянкоў і Міхаіл Шчарбакоў, а таксама паўабаронца Дзмітрый Кухаронак. Хаўбэк Дзмітрый Хількевіч перайшоў у "Оршу" з магілёўскага "Дняпра", адтуль жа прыйшоў і нападнік Аляксандр Гаўрушка. Яшчэ Аляксей Плясуноў прыйшоў у наш клуб з "Граніта" з Мікашэвічаў, а форвард Дзмітрый Іваноў з менскага "Тарпеда". Асобнай увагі заслугоўвае прыход у каманду Глеба Жалезнікава, які раней выступаў за бабруйскую "Белшыну", малады гулец аршанец, сын знакамітага капітана "Оршы" Алега Жалезнікава, які скончыў кар'еру некалькі гадоў таму. Болей за ўсё за міжсезонне ў "сіня-белых" абнавілася лінія абароны.

Брамнікі: Гудзенка Яўген, Харытонаў Дзмітрый.

Абаронцы: Яўген Пракопчык, Яўген Мінянкоў, Міхаіл Шчарбакоў, Кірыл Пячэнін, Аляксей Казарын, Ілля Вараб’ёў.

Паўабаронцы: Сяргей Гігевіч, Уладзімір Хількевіч, Валерый Мараў, Уладзіслаў Знак, Міхаіл Краўчук, Міхаіл Белы, Аляксей Плясуноў, Андрэй Кухаронак, Дзмітрый Жданок, Глеб Жалезнікаў.

Нападнікі: Аляксандр Гаўрушка, Аляксей Хадневіч, Мікалай Кітаёў, Дзмітрый Іваноў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Склад "Оршы" на сезон

Склад футбольнага клуба "Орша" на чэмпіянат Беларусі-2017.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение