1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
12:00

+0

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

6 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

990 гПа

00:00

+3

6 м/с

989 гПа

Орша, Спорт

Што сказалі трэнеры

11.04.2017 09:07

1320 праглядаў, 3 каментара

Трэнеры "Оршы" і "Хвалі" пракаментавалі паядынак 1-га туру.

Галоўныя трэнеры "Оршы" і пінскай "Хвалі" распавялі пра старт турніру, свае адчуванні ад першай гульні. Нагадаем, пінская "Хваля" здабыла выязную перамогу над аршанцамі з лікам 1:0 дзякуючы аўтаголу Яўгена Пракопчыка на 57-й хвіліне. Галоўны трэнер пінскай "Хвалі" Сяргей Шульжык адзначыў, што перамагла каманда, якая больш гэтага хацела:

Наша гульня нічым не адрознівалася ад гульні суперніка. Мы хацелі выплюхнуць эмоцыі, якія назапасіліся ў ходзе перадсезоннай падрыхтоўкі. Лічу, што ў сённяшнім матчы хто хацеў больш выйграць, той і выйграў.

Рулявы аршанцаў Юрый Канаплёў паведаміў, што яго камандзе крыўдна прайграць такім чынам. Ён адзначыў, што адна з прычынаў паразы - згулянасць гульцоў, гэты фактар лепш працуе ў "Хвалі", бо ў "Оршы" з мінулага году ў асноўным складзе засталіся толькі 4 футбалісты.

Крыўдна прайграваць такія матчы. Адкрыццё чэмпіянату было. Мы мелі шмат момантаў, асабліва ў першым тайме. Такія моманты трэба рэалізоўваць, тады будзе лягчэй гуляць. А тут гэты казус здарыўся - наш гулец зрэзаў мяч у сваю браму. А мы шмат такіх перадач нарабілі, і ўсё недакладна. Думаю, больш-менш справядліва было б, калі б мы згулялі ўнічыю. Але трэба аддаць належнае гасцям: "Хваля" - нядрэнная каманда. Відаць, што згуляная, не адзін год разам, у адрозненне ад нас. У параўнанні з мінулым годам у "Оршы" з асноўнага складу чатыры чалавекі засталося. Па сутнасці, зноўку каманда лепіцца. Будзем праз гульні разумецца, каб дамагчыся выніку.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Што сказалі трэнеры

Трэнеры "Оршы" і "Хвалі" пракаментавалі паядынак 1-га туру.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение