Адпаведная шыльда ўжо вісіць на новым шматпавярховым доме, дзе вуліца Савецкая пераходзіць у праспект Тэкстыльшчыкаў. У гандлёвым доме будзе прадавацца лён вытворчасці Аршанскага ільнокамбіната. Усе падрабязнасці пакуль яшчэ невядомыя. Праз шкляныя дзверы будучага гандлёвага комплексу бачна, што яшчэ вядуцца работы па ўнутраным рамонце памяшканняў. Цікава, што крыху далей па праспекце Тэкстыльшчыкаў даўно існуе крама "Віцебскі лён", ці зачыніцца яна пасля адкрыцця "Дома Льна" - невядома.


