Доўгія гады будынак колішняга Базылянскага кляштара на беразе Аршыцы ў Оршы быў агароджаны плотам і патрапіць ва ўнутраны двор можна было толькі праз браму агароджы, і тое не кожнаму. Цяпер жа плот зняты. Чаму гэта адбылося, высветліць пакуль не ўдалося. Летась праваслаўная царква, якой належыць будынак, нарэшце пачала кансерваваць будынак і накрыла яго дахам. А orsha.eu зрабіў фотагалерэю, як выглядае Базылянскі кляштар у дадзены час. Цяпер жа, у красавіку 2017 года, будынак стаіць без плоту.
