22-га красавіка ў Оршы адбыўся матч 26-га туру чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, у якім на пляцоўцы спартовага комплекса "Алімпіец" змагаліся "Вітэн" і мікашэвіцкі "Граніт". Аршанцы пачалі матч пад дыктат суперніка і на 23-й хвіліне "гарэлі" 0:3. Аднак каманда здолела сабрацца і акрыяць пасля такога халоднага душу. Цікурышвілі, Гусакоў і Падалінскі зраўнялі лік, да канца сустрэчы заставаліся яшчэ 11 хвілін. Двойчы Гусакоў, Чарніенка і Цікурышвілі паспелі забіць за іх 4 галы ў браму гасцей з Палесся, больш за тое, у гэты адмерак часу ўмясціўся і гол прэстыжу ад гульца "Граніта". Неверагодны па інтрызе матч, і аршанцы перамагаюць 7:4! Адна з найбольш яскравых перамог "Вітэна" ў бягучым сезоне.
