У Оршы засталіся дзве гульні да Лігі чэмпіёнаў, у якой будуць сабраныя толькі каманды, якія хаця б раз перамагалі ў інтэлектуальнай гульні. А пакуль ідзе сам сезон. Гульню 11 траўня эфектна выйграў калектыў "План Б", які разам са "Звязам" набраў па 66 пунктаў, але аказаўся першым дзякуючы дадатковым паказчыкам. "Звязу" ж, у сваю чаргу, даўно не ўдаецца стаць першым, каманда амаль заўсёды на п'едэстале, яе выступ найбольш стабільны сярод усіх удзельнікаў, аднак заваяваць перамогу камандзе чамусьці складана. Трэцяе месца ў гульні занялі ўжо прызнаныя майстры "Лаві вавёрку!", якія саступілі залатой і срэбнай пазіцыям 4 балы. Усяго ў гульні ўзялі ўдзел 14 каманд.
