Суботнім ранкам - 27-га мая - у вёсцы Татарск, якая знаходзіцца паміж Оршай і Баранью загарэўся жылы дом. Званок у службу МНС раздаўся а 7-19, у такі час, звычайна, у пажарных спакойны час (большасць пажараў адбываецца вечарам ці ноччу). Дом моцна пацярпеў ад вагню, а, прыблізна, а 7-30, калі пажарныя збілі полымя і змаглі патрапіць унутар, у доме знайшлі загінуўшым труп гаспадара. Гэта быў 61-гадовы пенсіянер. МНС на сваім сайце піша, што прычына пажару пакуль не вядомая, але суседзі адзначаюць, што ў гэтым доме часта ўжываўся алкаголь.
