У дзень абароны дзяцей грамадскія актывісты правялі дзіцячае свята рухомых гульняў на Куцценцы. Аказваецца, зялёныя берагі маленькай ракі выдатна падыходзяць для правядзення такіх мерапрыемстваў. Першыя дзеці-удзельнікі прыйшлі на Куцеенку яшчэ за гадзіну да пачатку, каб паўдзельнічаць у свяце з конкурсамі. А конкурсаў хапіла як для дзяцей, так і для дарослых. Калі зусім малыя бегалі ў вялікіх штанах, на хуткасць пераносілі мячы, то дарослыя маглі з імі паспаборнічаць у перацягванні канату (канешне, дзеці перамаглі). Школьнікі старэйшых класаў некалькі гадзін запар гулялі ў "Квадрат" і калі іх бацькі ўжо збіраліся сыходзіць, то дзеці прасілі яшчэ застацца пагуляць. А скончылася ўсё салодкім сталом на траве для ўсіх удзельнікаў свята. Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з мерапрыемства.

















