Раней у Дуброўна з вайсковай тэхнікі стаяла толькі адна гармата Д-44. На час падрыхтоўкі да абласнога фестывалю Дажынкі, гармату прыбралі з галоўнага скрыжавання горада і адправілі на рамонт. А вярнулася пасля рамонту гармата не адна. Побач з ёй цяпер з'явіцца так званы "парк Вайсковай Славы" з іншай вайсковай тэхнікай: БТР-70, БМД-1, БМП-1.




