Здарэнне з удзелам двух жанчынаў адбылося каля 13 гадзін дня 8 жніўня. Легкавы аўтамабіль якім кіравала адна прадстаўніца лепшай паловы насельніцтва сутыкнуўся з роварам, якім кіравала другая прадстаўніца той жа паловы. Канешне, жанчына на ровары патрапіла ў больш небяспечную сітуацыю. Відавочцы паведамляюць, што роварыстка некаторы час ляжала на асфальце не варушыўшыся. Але, як паведамілі нам у праваахоўных органах, жынчына жывая. У прычынах здарэння разбіраецца ДАІ.

