Здарэнне адбылося днём каля 16-17 гадзін 18 жніўня. Сутыкнуліся два легкавых аўтамабілі. Прычым сутыкненне аказалася настолькі моцным, што адно з аўто перакулілася. У чым прычына аварыі сказаць цяжка - на гэтым месцы вуліцы няма небяспечных скрыжаванняў, а рух транспарту ў гэты час не такі ўжо і насычаны.

