Пакуль нічога не вядома пра час працы бара і які менавіта асартымент у ім будзе прапанаваны кліенту. Аднак на доме на рагу праспекту Тэкстыльшчыкаў і Шклоўскай ужо з'явіліся шыльды з назвай будучага бара "Мотор". Вядома, што Орша адчувае дэфіцыт піцейных устаноў, аднак, з іншага боку, пакупніцкая здольнасць аршанцаў невялікая з эканамічных прычынаў, акрамя таго, у горадзе яшчэ не настолькі развіта барная культура, калі людзі набываюць піва дзеля яго смаку і дзеля атмасферы ў бары. Зрэшты, і не кожная ўстанова прапануе нейкі арыгінальны дызайн інтэр'еру і добры сэрвіс. Магчыма, бар "Мотор" возьме на сябе гэтыя задачы. Пакуль жа ўвазе нашых чытачоў некалькі здымкаў з маючага адчыніцца бара.


