Сябры адразу некалькіх палітычных арганізацыяў падалі заяўкі на правядзенне пікетаў пад лозунгам "Стоп дзедаўшчына ў войску і ў краіне". Першы пікет павінен быў прайсці 10-га лістапада каля Кургана Славы, але на днях ініцыятар акцыі Валянціна Ігнаценка атрымала ліст за подпісам намесніка старшыні выканкаму Алега Смірноўскага ў якім гаворыцца, што правядзенне акцыі забараняецца. Пры забароне акацыі, выканкам чарговы раз спасылаецца на рашэнне паводле якога арганізатары павінны падаць не толькі заяўку ў выканкам, але і заключыць дамовы з міліцыяй, хуткай дапамогай і камунальшчыкамі. Але традыцыйна міліцыя не падпісвае такую дамову спасылаючыся на тое, што выканкам усё адно не дасць дазволу на пікет. Само сабой, што без дамовы выканкам і не дазваляе аніякія акцыі.
