Нагадаем, што аварыя адбылася ў ноч з 25 на 26 лістапада. Легкавы аўтамабіль выляцеў спачатку на сустрэчную паласу, а потым пратараніў у слуп. Сайт МНС паведамляе некаторыя дадатковыя падрабязнасці аварыі. Здарэнне адбылося на вуліцы Грыцаўца каля дома №50. Хаця ў машыне было 5 чалавек - усе месцы былі занятыя - пацярпелі толькі тыя хто сядзелі на пярэдніх месцах. Кіроўца і 3 пасажыры змаглі самі выбрацца з пацярпелага аўтамабіля. А, вось, каб дастаць пасажыра на пярэднім сядзенні медыкі хуткай дапамогі выклікалі МНС. З дапамогай сваіх інструмантаў ратавальнікі дасталі 26-гадовага хлопца. Кіроўца і пасажыр былі дастаўлены ў бальніцу. Але кіроўца пераведзены на амбулаторнае лячэнне, а пасажыр шпіталізаваны.



